ЧАРВА́КСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Чырчык, ва Узбекістане. Утворана плацінай аднайм. ГЭС. Запоўнена ў 1970—75. Пл. 84 км², аб’ём 2 км³, даўж. 25 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку. Выкарыстоўваецца для арашэння, рэкрэацыі.
т. 17, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)